Не вурчы мне, голуб сізы,
Моцна -- не тужы!
І ў прыроды ёсць капрызы,
Нават віражы.
Выпрамляй ты свае крылы,
Не сябруй з журбой!
Кожны дзень нам будзе мілы
У смузе густой.
Адзінокія з табою,
Нават крыўдна мне...
Што ўвосень, раніцою,
Шэрань у акне...
22.09.2018.