РАБ БАРА

Сержук Сыс
Бараў раб я. Баранам
У “Бункер” брыду
ці ў ”Баркас”
Бакардзі бакал бухну
Брынзы грызну
Не бярэ… ды ну…
Бабкі ў трубу…
Бармэн, Барбадосу!
Бач, клас!
А Брэндзі бум? Бр...
Бу… бу… бу…
Бурліць бярлог
Аб-ра-ка-даб-ра
Баста бар, бро,
Барабанам сяджу
Бухім…
“Арбу мне, арбу!” -
Бармэну кажу
Уру ахім!