Чырвоныя феи на узвышшы

Роман Цимберов
Чырвоныя феі на ўзвышшы

Чырвоныя феі на ўзвышшы стомленыя крыху,
Бо ужо больш за паўстагоддзя на над плошчай на даху
Сабой увасабляюць культурны адпачынак
Парфсаюзных дарослых, бацькоў хлопчыкаў і дзяўчынак.
Яны яшчэ ідуць у тэатр, музей ці кіно
(Чырвонаму пралетарыяту з большага ўсё адно)
ў краіне марозіва па дваццаць капеек,
Ракет, парадаў, піянерскіх лінеек.
Навокал здарылася дваццаць першае стагоддзе
Абарона правоў працуючых не ў модзе,
А яны усе ідуць праз дажджы і снег,
Бо цяжка прыпыніцца, узяўшы разбег.
Я веру, яны прыдуць у стагоддзе дваццаць другое-
Архітэктурны маніфест камсамольскай мроі.