Скоро осень

Валентна Лиштван-Наумец
Стынуць жнівеньскія ночкі,
Дзень марнее на вачах.
Жоўкнуць кволыя лісточкі,
Наступіў для лета жах!

Хоць і сонца ў старанні,
Часам добра прыпячэ-
Просіць восень у намаганнях,
Крыху пачакаць яшчэ.

Бо за лета беспрацоўным,
Сонейка амаль было.
Як не дбала,усё роўна,
Дождж знішчаў яго цяпло.

Усе на сонца наракалі-
Хто у злосці, хто на смех.
Парасоны даставалі,
Паглядаючы ўверх.

Толькі жнівеньскае лета,
Спачувала сонцу ўсё ж.
І яго мачыў за гэта,
Праліўны и помсны дождж.

У крыўдзе лета адступае,
З паднябесся лье мінор.
Толькі дрэўцаў строй чакае-
Жоўты восеньскі ўбор.

Ну якая пара года,
Іх па царску ўбярэ?
Золата ўвойдзе ў моду,
Пакуль снежань не сатрэ.

Але дождж ізноў на нівы
Лье і лье- вятры гудуць
Час развітвацца жніўню
Восень з вераснем ідуць!