Тайны паведаю маме

Николай Карташевич
Холад падуе праз лета,
Пройдзе ён там, дзе не быў.
Ты толькі  ведаеш гэта,
Бо нарадзіла, каб жыў.

Жыў я  той сэрцу адданай,
Чыстай душою жанчынай,
Жыў, і лічыў не заганай
Зваць яе любай, адзінай.

Толькі збягаюць аблокі,
Летнія ліўні з дажджамі
Ўслед за праменнем наўцёкі.
Што я скажу табе, мама?

Ведаю, мама, ты там,
Там, і ніяк не вярнуцца!
Тайны табе ўсе аддам,
Каб ім нідзе не прачнуцца.

Першая тайна - каханне,
Тайна другая - мой грэх,
Трэцяя тайна - жаданне,
Што прытулілась між стрэх.

Здаў у надзейныя рукі
Сны ўсе свае і сакрэты...
Сэрца з палёгкаю стукае,
Зноў да мяне прыйшло лета.