На вяршынях асiн i бяроз...

Юрий Боровицкий
***
На вяршынях асін і бяроз
Зелянее апошняе лісце
І шапоча, нібыта ўсур’ёз
Абсалютных не ведае ісцін.

І шапоча, нібыта цяпло
Будзе доўжыцца цэлую вечнасць,
І марозу халоднае шкло
Не супыніць жыцця бесканечнасць.

І трапеча лісцё, і трымціць,
Мо ад страху, як чуйныя коні.
Застанецца – памерлае – жыць
У радках папяровай далоні.

17. 10. 2018 г.