Пакуль што восень какетуе

Максим Троянович
Палын у срэбры адзіноты.
Густы туман брыдзе ракой,
Яна бурклівай, жвавай нотай
Трывожыць вечны супакой.

Дубы галіняцца на ўзлессі,.
Сініцы сумна цвінь ды цвінь.
Лістота сцежкай, зніклі песні,
Падман тугі мяне пакінь.

Хавае сонца па-за межы,
Туман над выганам, сялом.
Надзея ўсім жывым належыць,
А нервы, нібы крыгалом.

Пакуль што восень какетуе,
Ёй  прыбірацца да зімы.
Лазіна нават холад чуе,
Мо, як расстанне чуем мы.