Милая дерзость

Максим Троянович
Мілае глупства рудавалосае
Толькі імкнуся цябе зразумець,
Поўняй у зеніце бязважнасць курносая,
Верне ў зямное, каб крыўды не мець.
Праўда мядовая не надакучыла,
Шчасце любіць не прыходзіць адно,
Жыць без кахання – суконнай анучаю,
Смагу натоліш – дарэшты пітно.
Зайдрасцю міласці – гэта спакуса,
Сонечны дзень ад расы да расы,
Я з  паслухмянасцю сэрцам тулюся
Кожнай мілоты сустрэчнай красы.
Шлях у былое, што ў роспачы сцежкі,
“Позна” ці “рана” – адна акалічнасць,
Мілае глупства – спакусю ўсмешкі,
Каб не гады, ды шляхоў несутычнасць.