Сёння сонца. Цудоуная ранiца...

Юрий Боровицкий
***
Сёння сонца. Цудоўная раніца!
Выйшаў парай туман у паветра.
Гэта восень бярозамі парыцца,
Ўспамінае пра цёплае лета.

Матылямі чырвонымі кружыцца,
Асядае лістотай на пожню.
Хутка восень з зімою падружыцца,
Пацалуе яе асцярожна

Сваёй мяккай сукенкай апалаю,
Да шчакі дакранецца рабінай.
А сягоння яна мяне балуе
І пяшчотна плыве над краінай.

20. 10. 2018 г.