***

Анна Атрощенко
Мелодыяй чароўнай, боскай
Вітала раніцу вясна.
І чуліся мне адгалоскі,
бо на Ўкраіне йшла вайна...

Ляцелі ўвысь самотна гукі,
Былое мірнае прайшло.
І слёзы болю, нават мукі,
Анёлу знішчылі крыло...