Жыву, расту i нават спею...

Юрий Боровицкий
***
Жыву, расту і нават спею,
Як позняя мая маліна.
Раблю памылкі і старэю,
Люблю Айчыну, бо Айчына –
Зямля маіх бацькоў і храмаў,
Мая чырвоная каліна...
І колькі застанецца шрамаў
Мне ад яе, усе мне любы!
Айчыне не жадаю згубы.
Я не такі. Ёй шчасця зычу,
А трэба, і сваё пазычу...
Няхай жыве, расце, квітнее!
Аддзячыць некалі паспее
Таму, хто ёй дабра жадае
І вершы для яе складае...

21. 10. 2018 г.