Белая русь

Раиса Васильева 4
Я люблю цябе, Белая русь,
Ганаруся красой твайго краю...
У полі лёну блакітны абрус
І жытоў паласа залатая.

Над балотам гудуць камары
І раямі, як у ступе таўкуцца.
Кожны год да цябе журавы
Прыляцець на гняздоўе імкнуцца.

Дзе з-пад кораня вербы старой
Крышталямі крыніца бруіцца,
Побач чырванню вабіць сваёй,
Маніць пахам красуня-суніца.

Па нізінах імшыстых лясных
Спеюць шэрыя гронкі чарніцы.
Павучок у цянётах сваіх
Закалыхвае мушку-дурніцу.

Недзе моўчкі цікуе ў галлі
Балбатуха сарока=зладзюжка,
І павольна па свежай раллі
Шпацыруе цыбатая птушка.

Слоў не хопіць ніякіх у мяне
Апісаць усе твае прыгажосці.
Запрашай,Беларусь, да сябе,
Да сяброў-беларусаў у госці!