У вёсцы

Анна Атрощенко
Іду я сцежкай палявою,
Міргнула зорка з вышыні...
І над маёю галавою
Знікае дзень у цішыні.

Тут хлебам будзе край багаты,
Працуюць людзі дацямна!
У колас горнуцца зярняты,
І каласуе збажына!

А месяц, натапырыў рожкі,
Касец быў мокрым ад расы.
І доўга чуўся каля вёскі,
Знаёмы гук вострай касы...