Нататкi сэрца i душы

Татьяна Цыркунова
Нататкі сэрца і душы –
Напрамак добрых думак,
Калі ў змрочнае цішы
Ўзнікне накірунак.

Цудоўны край мой, дзе чарот,
Ён назаўсёды ў сэрцы.
Я прыкарэла да балот –
Няма куды падзецца.

Нататкі сэрца і душы
Пішу я на паперы,
Хвiлiна, каб разварушыць,
У гэтым – сіла веры.

Такі, напэўна, выпаў лёс,
Я іншага не бачу,
Ён працу прагную прынёс –
Прыхільнасцю адзначу.

Нататкі сэрца і душы,
Напісаныя шчыра.
Адкінуць іх – як саграшыць,
Пакрыўдзіцца і ліра.

I дзе я ні была б – жывы,
У думках свет радзімы.
Перад вачыма – лес сівы,
Бо ён – адзін-адзіны.

Нататкі сэрца і душы –
Ператварыць у слова,
Як гэта слова будзе жыць,
Паведаміць гатова…