Родныя мясцiны

Татьяна Цыркунова
Я славу мясцінам спяваю,
Што мне дарагія да болю.
З пяшчотаю іх прывітаю,
Надыхаюсь імі ўволю.
 
Уражанняў я назапашу,
Каб мне ўжо надоўга хапіла.
Хадзіць буду я толькі пешшу,
Каб углядацца ў іх пільна.
 
Пацешыць і сэрца, і душу,
Прасякнуцца гэтым прасторам.
Захоўваць, напэўна, я мушу
Захопленнасць тым непаўторам.
 
Задумлівасць ёсць у мясцінах
Ды водар асобы, салодкі.
Такі ж у сялянскіх хацінах,
Калі паляць дрэвам замоклым.
 
Спакойнасць мяне насцярожыць,
У гэтых мясцінах – самотнасць
Ды так цішыня заварожыць,
Што агарне ўсё дрымотнасць.
 
Мясціны знаёмы з дзяцінства,
Да іх прыкарэла я, быццам,
Гара ды канал наш Агінскі –
На іх немагчыма забыцца…