Уцекачы Першай сусветнай

Татьяна Цыркунова
Я раптам бачу прад сабою
Знаёмыя мясціны,
Ды нейкае ўсё старое –
Салома на хацінах.
 
Сялян  сваiх, ды не ў ботах –
У пасталах, анучах.
Няма асфальту на дарогах –
На іх адзін пясочак.
 
Ды цягнуцца па іх вазы –
Там дзеці ды жанчыны.
Ды кожны воз напаўпусты –
Ніводнага мужчыны.
 
Куды ж спяшаюцца яны?
І дзе прытулак знойдуць?
Пераканана я ў адным –
Забыць свой край не змогуць.
 
Зноў вернуцца яны сюды,
У свой куточак мілы,
Дзе наш курган стаіць сівы,
Дзе родныя магілы.
 
Як толькі скончыцца вайна –
Нядобрая свякруха,
Ды пойдзе ў наступ цішыня,
Загіне завіруха.
 
Так, ехалі ў свет калісьці,
Каб перажыць навалу.
Ды роднае зямлі-калыскі
Ім вельмі не хапала...