Вартасць

Татьяна Цыркунова
Паўнамоцтва прымае вясна,
Прыляцелі шпакі, буслы, гусі,
Адышла ад зімовага сна
І зямля ... нараджаць яна мусіць.
 
Прарасце, зацвіце збажына,
Будзе колас на ёй налівацца,
Бо карміцелька наша яна,
Будзем вечна зямлёй карыстацца.
 
Нам аддасць, што народзіць зямля,
Я не маю ні кроплі сумнення,
Ёсць заўсёды ў ёй чысціня,
Ды вялікая значнасць сумлення.
 
Толькі ўдзячнасць магу адчуваць
Да зямелькі радзімае нашай.
Зрэдку можа яна спачываць,
Калі стане ўжо пожняй ці пашай.
 
З века ў век павялося ўжо так,
Што зямля – гэта самаахвярнасць,
Прыгажосць намалюе мастак,
Хто ж адзячыць за гэту адданасць?
 
Ёй цярплівасці хопіць на ўсё,
Ды яшчэ ёсць заўсёды адказнасць,
Без зямлі немагчыма жыццё,
Бо яна ёсць галоўная вартасць.