Канал дзяцiнства

Татьяна Цыркунова
Канал Агінскі малаводны,
Ды ў цэлым свеце ён найлепшы.
Ён сапраўды прыгожы, годны,
Купання гэты сродак першы.
 
З пары той, як сябе я знаю,
Канал наш быў прызом жаданым.
Мне тут усё напамінае –
Ён для дзяцей прыстасаваны.
 
Была на беразе пляцоўка,
На ёй – бялюсенькi пясочак.
Пячона бульба – падмацоўка,
Сцяліўся беленькі дымочак.
 
Заўсёды ў ім вадзілась плотка,
Яе ўжо хлопчыкi лавілі,
Ныралі, хоць было ім плытка,
Ды, часам,  вогнішчы палілі.
 
А салаўі як там спявалі,
Цвіла чарэмха за каналам.
Ды з кветак мы вянкі звівалі,
Што пасавалі б і анёлам.
 
Як толькі дзе-небудзь пачую
Я гэта прозвішча – Агінскі,
Адразу сэрцам боль адчую –
Канала вобраз – ён мне блізкі.