Прыхiльнасць

Татьяна Цыркунова
Колькі падарожжаў
Выпала на долю,
Мне за ўсё дарожай
Бачыць гэту волю.
 
Тут мае карэнні
Ды мая краіна,
Сонейка праменні –
Раніцы даніна.
 
Любата такая,
Мне не наглядзецца.
Добра ў нашым краі –
Неяк млее сэрца.
 
Лодка адштурхнецца –
Хто яе так цягне?
Нешта адзавецца,
Мабыць, недзе з багны.
 
Сэрца затрапешча,
Бачу тыя рысы.
Вось чарот шапоча,
Чутны ў лесе рыпы.
 
Запяе, закружыць
Родная старонка,
Немаўля адужыць –
Засмяецца звонка.
 
Мілата навокал –
Памяць аб дзяцінстве.
Радуецца вока
З сэрцам у адзінстве.