Раздолле

Татьяна Цыркунова
Раздолле палескіх балот
Для сэрца майго непаўторна,
Як спевы птушыных істот,
Так скрыпка пяе ды валторна.
 
Лунае над імі туман,
Ды чую бы крылаў я лопат,
Чароўны прыродны падман,
Цвіце вунь прыгожая лотаць.
 
Лупатая жаба сядзіць –
Князёўна Палесся кранае,
Ды кнігаўка, мусіць, рыпіць,
Сяброўку сваю падзывае.
 
«Хорканне» слонак гучыць,
У «вокны» ныраюць крыжанкі,
Зязюля як стане «лічыць»,
У россып кідаюцца жабкі.
 
Балот неабсяжны разлог,
Напэўна, ёсць ім гаспадыні.
Улетку няма тут дарог.
У багну зацягнуць – загінеш.
 
Палескі цудоўны мой край,
Чужынцаў ты надта ж не любіш,
Мясцовым тут хата ды рай,
А ворагаў вечна ты губіш.