Ранiцай у лесе

Татьяна Цыркунова
Сарамяжлівы ранак
Бы здалёк паглядае,
Нейкі шэры світанак
Хутка нас павітае...
 
Дожджык цёплы, вясновы,
Зямлю добра напоіць,
Пах духмяны смаловы
Ўсе раны загоіць.
 
Узмакрэе ўзлессе,
Ёсць у гэтым прывабнасць,
Так прыгожа Палессе,
Ёсць у ім пераважнасць.
 
Адчуваю прыхільнасць
Да зямлі мiлай, роднай,
Ды шаную руплівасць
Гэтай моцы прыроднай.
 
Нiбы казачнік нейкі
Ўсё гэта наладзіў,
Не забыцца павекі –
Летуценнасць парадзіў.
 
Вось і ранак падужаў,
Падначалены небу.
Надышоў саматугам –
Сонца высушыць глебу.