Не алеем пiша восень...

Юрий Боровицкий
***
Не алеем піша восень,
Піша акварэль.
Дзе цямней, – вяршыні сосен,
Дзе святлей, – камель.

Не алеем восень піша,
Піша ўжо вадой.
Цёплым стог саломы выйшаў
За сівой градой.

Выйшла жоўтай, як яешня,
Купка ўдоў-асін,
Фіялетавай, канешне,
Ранішняя сінь.

Піша восень не алеем,
Акварэль цячэ.
І, дзе жыта зелянее,
Восень кросны тчэ.

24. 10. 2018 г.