З ранiцы...

Татьяна Цыркунова
З раніцы я ў лес пайду,
Ён – маё каханне...
Ягады-грыбы знайду –
Выкажу прызнанне.
 
Будзе нават мокры мох –
Мне не перашкодзіць,
Толькi капялюш прамок
З гэтае нагоды.
 
Бо на ўсім блiшчыць раса,
У вадзе – галінкі,
Зелянее паласа –
Там растуць ялінкі.
 
Пах пачую ад лісця,
Верас пад нагамі,
Лес люблю да забыцця
Ды хаджу кругамі.
 
Лес заблытвае мяне,
Мне куды падзецца?
Нават добра падмане –
Ён заўсёды ў сэрцы.
 
Лес мой сябар назаўжды –
Роднае Палессе...
Усе дзіцячыя гады
Я гасцiла ў лесе...