На балоце

Татьяна Цыркунова
Рознагалоссе на балоце,
Гучаць цудоўных птушак спевы,
Вецер шамаціць у чароце,
Нагоніць ранак ён прыспелы.
 
Вось зацвітае ўжо пярэсна,
Русалчына, напэўна, кветка.
Ды вока радуе пярэстасць,
Прыгожыя балоты ўлетку.
 
Прыроднае дабро-багацце –
Прастор лясоў ды сенажаці.
Узнагароджання прыняцце –
Душою да яго прыпасці.
 
Прыпынішча звяроў ды птушак,
Іх асяроддзе так панадна,
Раптоўна чуеш нейкі пошчак,
Як тыя гукі мне прывабны!
 
Палессе – цуд ды чараўніцтва,
Прыязнасць бачу ў балотах,
Запомнілася з малалецтва –
Наведваў бацька іх з ахвотай.
 
Меў у вайну адзін прытулак,
Калі спалілі немцы вёску,
Балоты шчыра прыгарнулі,
І стала хатай іх узнёсласць...