Мая старонка

Татьяна Цыркунова
Край родны, абетаваны…
У сэрцы маім назаўсёды!
Лёсам мне падараваны,
І словы бягуць карагодам.
 
Лёгка знайсці параўнанні,
Палессе, як цуд і скарбонка.
Хай збудуцца пажаданні –
Квітней, дарагая старонка!
 
Перажыла спусташэнне,
І гэта было не аднойчы,
Ды разам з тым – адраджэнне
Прыходзіць за чорнаю ноччу.
 
Хочацца нечым адзячыць
Мне месца, дзе свет адчыніўся,
Са шчырасцю абазначыць –
Мой рух да яго не спыніўся.
 
Не, не спыніць рух ніколі…
Палі ды лясы залатыя…
Спадчына – гэта прыволле,
Салодка гучаць словы тыя…