Бессмяротныя...

Татьяна Цыркунова
Дзень славуты, дзень жаданы,
Мару аб табе насілі.
Той, хто барацьбе адданы,
Набліжаў цябе, што сілы.
 
Колькі згінула іх годных,
Ім бы жыць яшчэ на свеце.
Пэўна ж, думалі аб родных,
У каго былі ж і дзеці.
 
Пачуццё святога доўга
Моц і сілу надавала.
Веры было вельмі многа –
З ёй адолелі навалу.
 
Генерацыя славутых...
Слоў мне нават не хапае,
Каб узвысіць вас, пакутных,
Панегірык замаўкае.
 
Бо няма ж тых слоў належных,
Славу я спяю адзіну,
Адстаяў хто незалежнасць
Ды збярог для нас Радзіму.
 
Вам – ісці ў бессмяротнасць,
Мы – з вільготнымі вачыма.
Нам, як прыклад ваша годнасць,
Славім мы вас і Айчына!