Спалiлi Выганашчы...

Татьяна Цыркунова
Далёка ў мінулым
Усе вогнішчы вайны,
Але ў сэрцы чулым –
Пякельныя дымы.
 
Усё яшчэ клубіцца
Шалёны чорны дым...
Пра гэта не забыцца,
Бо ўсе мы ў дыме тым.
 
Спалілі вёску бацькі
І памяць, як палын!
Гуляў агонь там хвацкі,
Згарэў і дзедаў млын.
 
Прапалі ўсе прылады
Сялянскага жыцця.
Агонь гарэў панадны,
Не будзе забыцця.
 
Быў паратунак у лесе,
Жыла ў ім уся сям’я.
Гасціннае Палессе,
Табе ўдзячна я.
 
Калі стаў партызанам,
Таксама ў лесе жыў,
І шчыра, і аддана,
Радзіме ён служыў.
 
Прайшоў вайной нямала
Лясных лiхіх дарог.
Адолеў ён навалу,
Радзіму нам збярог!