Я - дачка партызана...

Татьяна Цыркунова
Я – дачка партызана...
Не забуду ніколі.
Ён змагаўся старанна –
Здабываў нашу волю.
 
Колькі мужных прапала –
Усе дзеля Перамогі,
Ваявалі з запалам,
Не лічылі дарогі.
 
Я – дачка партызана,
Мне ніяк не забыцца.
Не загоіцца рана,
Смутку мне не пазбыцца.
 
Колькі іх пахавана
Ў нашым родным Палессі?
Справе шчыра адданы –
Ім ужо не ўваскрэснуць.
 
Я – дачка партызана,
Гэта помню з дзяцінства,
Зразумела я рана –
З ім мы ў поўным адзінстве.
 
Напісаў кнігу тата
Пра былыя паходы,
Працаваў ён заўзята –
Прыклад мне назаўсёды.
 
Я – дачка партызана,
Гэтым я ганаруся.
Здабываў ён світанак
Для маёй Беларусі.