Гэта свята

Татьяна Цыркунова
Гэта свята з вялікім надрывам,
Жаль з тугою мяне так ахопіць,
Нібы бомбы ляцяць зноў з разрывам,
Успаміны аб гэтым захопяць.
 
Дзіўна гэта – я не ваявала,
На вайне не была я ніколі.
Я над кнігамі ў ноч шчыравала,
Аб бацькоўскай пісала нядолі.
 
Можа гэта адбітак зрабіла,
Што выразнасць усю адчуваю?
Халакоста яшчэ не забыла
Ды сіроцтву вайны спачуваю.
 
Свята ў сэрца запала з дзяцінства,
Вось збіраюцца ўсе партызаны.
Ёсць сяброў баявое адзінства.
Іх размовы  – Радзіме адданасць.
 
Гэта свята вялікае з болем,
Як падыдзе хвіліна маўчання...
Слёзы коцяцца так мімаволі,
Сэрца б’ецца, як птушка адчаю.