Лясная песня

Татьяна Цыркунова
Музыка: Ул.Алоўнiкаў, словы: А.Русак.
 
Колькі разоў у нашай хаце гучалі
З гэтае песні вялікае словы!
Сумесна з сябрамі бацькі адзначалі
Дзень Перамогі, ён – дзень ганаровы!

Вось толькі адзін хто спяваць пачынае,
І праз імгненне спяваюць заўзята.
І песня магутна, прыгожа лунае,
Здаецца, умомант разваліцца хата.
 
Уражанне гэта навек засталося.
Няма партызан, бо няма ім звароту,
Ды ім за свабоду прайсці давялося
Шлях доўгі, суровы, шлях цяжкай гароты.
 
Мне словы прызнання запалі ў сэрца,
Там лёс партызанскі адлюстраваны,
Дагэтуль гучаць і нікуды не дзецца –
Бо сэнс іх цудоўны  з душой зрыфмаваны.
 
Хто змог напісаць гэтак хораша, шчыра,
Напэўна, меў гонар ды палымянасць.
Патрыятызм прынясла яго ліра –
Як шанавала, захоўвала памяць...