Мой народ

Татьяна Цыркунова
Колькі ж цяжкасцей на яго веку?
Колькі войнаў пражыць давялося?
Дзе ж падзецца было чалавеку?
Як яму пры навалах жылося?
 
Дзе ж узяць змог ён сіл дастаткова,
Каб усё перажыць, не прапасці?
Пэўна, лёсам быў цяжкім прыкован,
Бо адолеў усе злыя напасці.
 
Мой народ ... ён такі шматпакутны,
Ліха шмат сербануў за стагодзі.
Ды ніколі не быў ён закуты,
Годнасць, гонар жывуць у народзе.
 
Не адсюль ці ідзе памяркоўнасць?
Ды разважлівасць, вытрымка, згода?
Мой народ... ох, якая каштоўнасць!
Ганаруся сваім я народам!