Невядомы салдат

Татьяна Цыркунова
Салдат невядомы!
Ты – сімвал вайны,
Зямля стала домам,
Ты бачыш у ёй сны.
 
Пражыў ты нядоўга,
Быў гіблым агонь,
Ды споўненым доўгам
Праславіў свой кон.
 
Камусьці быў сынам,
Каму – жаніхом,
Галоўна – Айчыне
Ты стаў даўжніком.
 
Не браў ты пазыкі,
Жыццё ты аддаў,
Не гралі музыкі,
Калі ты ўпаў.
 
Лёг тварам на захад,
Уткнуўся ў дол,
Працяг за атакай –
Наперадзе – дзот.
 
А маці чакала
Цябе ўсё жыццё,
Ды так гаравала –
Пайшла ў нябыццё.
 
Гаротніца гэта
Ўжо, мусіць, з табой.
Было яе мэтай,
Каб скончыўся бой.
 
Напэўна, вы разам,
А слёзы, як соль.
Адзіная радасць...
Адзіны ж і боль...