Смутак

Николай Карташевич
   
Горад. Пахмурны дзень.
Вуліцы плачуць дажджліва,
Лужы накінулі цень
На мой настрой беражліва.

Ціхім завулкам бяздомным
Слухаю неба расказ...
Мой тэлефон непрытомны
Ў сумцы заснуў на анфас.

Чырвань раздзетай рабіны,
Восені казачны бляск.
Усмешка сустрэчнай дзяўчыны
Смутак мой знішчыла ласкаю.

Профіль бліснуў тэлефонны,
Твой неўзабаве званочак:
"Дзе ты блуКаў, неўгамонны?!
Я так чакала ўсю ночку..."