***

Валерий Познякевич
Я ішоў, чапляўся, падаў, --
Думаў толькі аб адным:
А ці ёсць на свеце праўда?--
Калі ёсць, то дзе тады?

Не знайшоў яе, не ўбачыў, --
Праўды, значыцца, няма.
Яна там, дзе доля плача,
Дзе жыццё, нібы турма.

Я гляджу, як гнеў народны
Хутка вырасце ў пратэст.
Скрозь: ад Віцебска да Гродна
Праўды той рыпіць пратэз.

Па сцяжынам праўда крочыць,
Ноччу стукае ў дамы.
Асляпіў падман ёй вочы,
Голас быў, ды стаў нямы.

Я пазнаў яе па твары,
Дзе змаршчын адбіўся боль.
Праўда тая носіць раны,
Бы дзяцей сваіх з сабой.

Дайце ёй скарынку хлеба,
Абагрэйце ў сумны дзень.
Праўда дасць цярпення, ведаў,
І з падману скіне цень.

Жыць без праўды -- немагчыма,
Бо ў яе ад Бога дар:
Толькі з ім жыве Айчына,
Дзе народ зямлі ўдадар.