Пырскае восеньскi дожджык...

Юрий Боровицкий
***
Пырскае восеньскі дожджык,
Гнецца калінавы куст.
Вецер, начны падарожнік,
Мае спагадлівы густ:
Кусцік угору падніме,
Дожджык убок аднясе,
Моцна каліну абніме,
Лашчыць яе пакрысе.
Пырскае дожджык, а вецер
Ліцца яму не дае,
Любіць калінавы вечар,
Песні каліне пяе.

24. 10. 2018 г.