Восень

Анна Атрощенко
Дзень сягоння, людцы, шэры,
Сум прыроду напаўняе...
І цяплу няма даверу,
сонейка зусім не ззяе.

І халодныя дажджынкі
Дасылаюць нам нябёсы,
На галінках - павуцінкі
дораць новыя дзівосы...