Я - за мiр!

Татьяна Цыркунова
Даўно сышла ў нябыт вайна,
На сэрцы неяк неспакойна,
Адбілася ў душы яна,
Як адбіваюцца ўсе войны.
 
Занадта ж і ахвяр заўжды,
Выпрабаванне для народа.
Напомняць  чорныя гады,
Няхай на свеце будзе згода!
 
Краіна ў полымі не раз,
Праз нас вяла вайны дарога.
І не мінаў шалёны час,
Крывёй здабыта Перамога.
 
А колькі згінула сыноў,
Вайной забіты кожны трэці.
І мы вайны баiмся зноў,
Няма спакою на планеце.
 
Я перавагу мiру дам,
Нядобра, як вайна кіруе.
І памяць вернасць тым гадам,
Славутым,  мужным ахвяруе...