Звяртанне да мовы

Татьяна Цыркунова
Я зноў звяртаюся да роднай мовы,
Бо мне на ёй усё чытаць так лёгка.
Яна – мой субяседнік для размовы,
Дарадца – адчуваю я з палёгкай.
 
Як жа прыемны ў мове дзеясловы –
Закончана ці не закончана трыванне.
І спалучэнне гэтак адмыслова –
Я бачу ў ім вялікае трыманне.
 
Апавяданне, казка, ці аповесць –
Аднолькава ад іх у захапленні,
Успрынімаю гэта, нібы споведзь,
Як роднай мовы чыстыя імгненні.
 
Размежаванне, разуменне слова
Прыходзіць з нейкай пэўнай асалодай.
Гучыць прыгожай песняй наша мова,
Як здольнасць беларускага народа.
 
У мове гэтай – веліч ды прыгоства,
Празрыстасць ды яскравасці праменьчык.
Ды параўнанняў усялякіх мноства,
Ды гумару народнага агеньчык.
 
У гучнасці вялікая спакуса,
Пачуццяў моцная ўсхваляванасць,
Ды прымавак змястоўнасць без прымуса.
Раптоўна мне патрапіць устрыманасць.