Дарадца

Татьяна Цыркунова
Перада мною – лён паперы,
Ні літары яшчэ на ім.
Абмежаванасцю намеру
Сцвярджаю простых слоў наіў.
 
Хто мае густ да нашай мовы,
Мяне павінен зразумець.
З вялікай шчырасцю прамовы
Спагаду, пэўна, буду мець.
 
Парадзіць можа дасканала –
Увагу мне на што звярнуць,
Каб жа пацэліцца ўдала –
Любую тэму разгарнуць.
 
Каб зрок мой паэтызаваны
Змог хібы хутка заўважаць.
Пашырыўся ды быў прызваны
Ўсю нязручнасць разважаць.
 
Настаўнік гэта толькі зможа,
Дарадца лепшы, шчыры мой.
З ім недалікі пераможам,
Што невядомы мне самой.
 
Такіх дарадцаў вельмі многа –
Пісьменнік ды мастак, паэт.
Яны – свядомасці дарога,
Даруюць радасць, сэрца свет.