Аб прымауках

Татьяна Цыркунова
Прымаўкі на роднай мове
Густам тонкім зачаруюць,
Маюць сэнс рознабаковы,
Добра гумар адлюструюць.
 
Як пасланне ад народа,
Бо вякамі так вялося,
Уся адбілася парода,
Гэтак мне ўжо падалося.
 
Рызыкоўны, часам, сказы,
Ні пры чым і памяркоўнасць.
Ды няма ў іх абразы –
Маем толькі паслядоўнасць.
 
Смех заўсёды выклікаюць,
Скажа хто калi да месца.
Добрых людцаў забаўляюць
Тонкім гумарам ды зместам.
 
Успрымаю з асалодай,
Бо не бачу параўнанняў.
Гэта – густ майго народа,
Добры вынік намаганняў.
 
Прымаўкі на мове роднай –
Неабсяжная панаднасць.
Як палёт стрыжоў свабодных –
Глыбіня ды неагляднасць.