Мова наша, як прырода...

Татьяна Цыркунова
Мілагучнае прызнанне
Заварожыць, зачаруе,
Зместам нейкім незвычайным
Прыгажосць мне ахвяруе.
 
Колькі ў гэтых гуках сэнса
Ды лагоднасці, пяшчоты,
Бездакорнасці ды зместа,
Не парушанае цноты.
 
Жыта ў полі засмяецца,
Шамаціць лісцё ў лесе.
Гоман добры разнясецца –
Вэрхал птушак на Палессі.
 
Певень запяе чубаты,
Квохчуць куры на падворку,
Бусел тупае цыбаты –
Чуе жабіну "гаворку".
 
То – прыроды нашай гукі,
Густ, удаласць ды змястоўнасць,
Кліч ды веліч тыя грукі,
Казкi роднай непаўторнасць.
 
Мова наша, як прырода,
Мiласць у ёй адлюстравана.
Разам быць з маім народам –
Лёсам мне наканавана.