Пiсьменнiцкi чаруе гмах...

Татьяна Цыркунова
Пісьменніцкі чаруе гмах,
Шкада, надзел зусiм нямногіх.
Растрэсяных слоў замах
Злагодзіць добра, даць дарогу.
 
Той дар, як зорка, будзе ззяць,
Я не магу не захапляцца,
Бо толькі прыклад можна ўзяць
З чароўнай здольнасці – здзіўляцца.
 
Каб жа карысны скласці твор,
Патрэбны веды, дасканаласць.
Пісьменнік – прыклад і ўзор,
Калі ёсць талент, розум, сталасць.
 
Ды працаздольнасць трэба мець
І пераборлівасць у сродках,
Ды шмат спатрэбіцца ўмець –
Закладзеныя рысы  ў продках.
 
Пісьменніцкі чаруе гмах,
Пераадольванне, свядомасць,
Як на ніякавасць замах,
І не галоўнае – вядомасць.