Салодкi твор

Татьяна Цыркунова
Перабольшанасць не даспадобы,
Перавагі жаданне я бачу.
Першынство моц ужо набыло бы  –
Толькі так гэта я растлумачу.
 
Не па густу спакусная рыса,
Параўнальнасці дам перавагу,
Пасалоджанасць гэта, як сытасць,
Ды ўпартасць не бачыць заўвагу.
 
Саладжавасць заслепіць, задушыць,
Самавітасць кідаецца ў вочы,
Каб прыстойнасць адразу парушыць,
Да яе твор не надта ахвочы.
 
Ды прыхільнасці той я не маю,
Каб на твор паглядаць, як на цацку,
Бачыць праўду адну я жадаю,
Толькі ёй захаплюся знянацку.
 
У адным бачу я асалоду –
Так пісаць, каб у сэрцы ўсё пела.
Скласці з слова маяк, не калоду,
Жыць на тым маяку я б хацела.
 
Каб мігцеў мой маяк светам ясным,
Непахісным ён быў, непаўторным,
Свет-праменнасць нiколi не згасла,
А празмернасць не стала каб нормай.