Чаму на мове я пiшу?

Татьяна Цыркунова
Чаму на мове я пішу?
Сама таго не разумею.
Ды нешта растрасе душу,
І сэрца неяк абамлее.
 
Вось літары збягуцца ў рад,
Ды як бы мне пра штось лапочуць.
А словы ўжо ўзялі падрад –
Паведаць дасканала хочуць.
 
Павер, не ведаю зусім –
Адкуль узялося тое слова?
Шукаю ў слоўніку ўсім –
Першакрыніца дзе асновы?
 
Тут планаванне ні пры чым,
Бо гэта робіцца знянацку.
Гадзінамі магу "таўчы" –
Пісаць якую-небудзь "цацку".
 
Я зупыніцца не магу,
Бо прынцыповасць, як прынада.
І ў невядомасць я бягу,
І так патрэбна мне парада.
 
У гэтым, быццам бы, папрок –
Не дастатковы, мусiць, веды.
Ды на карысць такi ўрок –
Наступным разам буду ведаць...