Размова

Татьяна Цыркунова
Ты ў рэчцы не ведаеш броду?
Не валодаеш роднаю мовай?
Прынясеш ты адну толькі шкоду,
Дома будзь са сваёю "прамовай".
 
Неразборлівы голас пачую,
І мне робіцца неяк няёмка.
Быццам, вецер у лесе начуе,
Можа гэтак "пяе" перапёлка?
 
Як пашкоджанне ўспрынімаю,
Ад гаворкі залежыць так многа.
Ды плячыма адно паціскаю –
Можа, лепей другая дарога?
 
Пэўна, добрых ведаў не хапае,
Ды са слоўніка запас бядотны.
Дасканаласць мовы захавае
Шлях сапраўдных ведаў, ён істотны.
 
А калі гавораць вельмі цяжка,
Слова кожнае нібы купляюць,
Бачыцца мне ў тым адна нацяжка,
І "прамоваю" такой здзіўляюць.
 
І бярэ мяне тады згрызота,
Прадчуваю – наступае згуба.
Мовы растрывожаная цнота...
Як "размова" тая мне не люба.
 
Толькі прыкрасць часам адчуваю.
Не патрэбна гэткая "прамова"!
Сэрца б’ецца з доляю адчаю –
Ты бядотная родная мова...