Вершы прыходзяць

Татьяна Цыркунова
Яшчэ гараць на небе зоркі,
I хмаркі дзесьцi там плывуць,
Нібыта  шляхам чыстым, зорным,
Радкамі вершыкі ідуць.
 
Не клікала іх, не чакала,
З’явіліся на свет раптоўна.
Мо, лёсам так наканавана,
Каб жыць далей змястоўна.
 
Каб напісаць яшчэ такое,
Што мне адной вядома.
Каб скаланулася былое
І падалося – зноў я дома!
 
Пабачу я сваё дзяцінства…
Хапіла мне ў ім гароты,
Але перамагло адзінства
Бацькоў маіх ды іх турботы.
 
Я вельмі добра разумею
Ўсе цяжкасці, што іх спаткалі.
У вершах расказаць умею,
Як шчыра, добра лёс мой "ткалі"…