Мой верш

Татьяна Цыркунова
Лёгкачытэльны пішацца верш,
Але па зместу складаны.
Нехта, пэўна, напіша і лепш –
Думкай такому аддана.
 
Бо ў гэтым я – наросхрыст душа –
Усё, што мяне хвалявала…
Знікла, прапала слова парча,
Коціцца праўда навалам.
 
Кожнаму слову веру сама,
Верш мой, як клятва прысягі…
Твор даспадобы мне, нейкі прысмак,
І ён патрабуе ўвагі.
 
Я адчуваю боль над радком,
Ён, часам, не вельмі ўдалы.
Перагараю, плачу крадком,
Гэта мой крыж і кайданы.
 
Можа, не падабаецца ўсім –
Гэта мяне не турбуе.
Чую душы адкрытае гімн,
Як жа ён свет расфарбуе!