Цiхая ноч

Татьяна Цыркунова
На небе зоркі зіхацяць
Ліхтарчыкамі свята,
Здалёк, як быццам, мільгацяць,
Стараюцца заўзята.
 
Халодны месяц, сябра хмар,
Ён зрэдку выглядае,
Прыгожы, нейкі срэбны твар,
Раптоўна нагадае.
 
Такая цішыня кругом,
Спіць, мусіць, усё на свеце.
Рэклама доўгім ланцугом
Праз цемру ясна свеціць.