Нёман

Татьяна Цыркунова
Нёман бяжыць па краіне,
Воды рачулак збірае,
І па каменням, па гліне
Гойсае, нібы гуляе.
 
Рэчкі-крынічачкі – дзіва,
Дораць яму цуда-воды.
Нёман прымае іх хціва –
Ён жа асілак народны.
 
У захапленні ад моцы
Шэпчуцца воды рачулак.
Гойдае вецер паўночны,
Вельмі ж спагадлівы, чулы.
 
Воды адхіляць праменні –
Нёман занадта ж свавольны,
Гахнецца ён аб каменне,
Рух замарудзіць павольна.
 
Вельмі прыгожая назва,
Значыць яна "Між пагоркаў",
І адзначае выразна –
Бераг яго, часам, "горны".
 
"Волат зямлі беларускай…" –
Шэпчуцца воды рачулак…
Цягнецца стужкаю вузкай,
Нёман прыгожы ды чулы.
 
Ён уладарыць над краем,
Як гаспадар, досыць доўга.
Імчыцца да мора, да раю,
Добра вядомай дарогай.