Снежная баба

Татьяна Цыркунова
Настаў зімовы ясны дзень,
Як хутка ён праходзіць,
На снег упаў блакітны цень –
Зіма ўсім лагодзіць.
 
Блішчыць бялюткі чысты снег,
Ажно вачам балюча,
Ды паспытаць яго не грэх,
Бо ён такі ж гаючы!
 
Яго лізнула языком,
Як некалі ў дзяцінстве,
Яшчэ скатала снежны ком –
Ён будзе не ў адзінстве.
 
Другі патрэбна ком скатаць,
Але ўжо трохі меньшы,
Каб здолела яго ўзняць,
Ды наваліць на першы.
 
Яшчэ адзін бы мне скатаць –
Ён галавою будзе.
Павекі, вусны, нос надаць,
Ды капялюш набудзем.
 
Яна ўпэўнена стаіць –
Бялюткая красуня.
Шкада, не можа гаварыць,
Такая ж прыгажуня!